Сёння выйдзе 1000-ы нумар газеты Таварыства беларускай мовы "Наша слова"

1000-ы нумар газеты Таварыства беларускай мовы "Наша слова" выходзіць сёння з друку. Як адзначае прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, ён стаў першым з тыднёвікаў, заснаваных у найноўшы час беларускай гісторыі, які дасягнуў такой сур’ёзнай лічбы.  "Наша слова" выходзіць ад 1990 года. Апошнія 14 гадоў газету ўзначальвае паэт і публіцыст Станіслаў Суднік.