Сёння вызваляць палітвязня Артура Фінькевіча

Пра гэта стала вядома пасля абскарджвання прысуду Фінькевіча ў Магілёўскім абласным судзе. Каля 40 чалавек чакаюць каля следчага ізалятара яго вызвалення.
Нагадаем, у снежні суд Кастрычніцкага раёна Магілёва асудзіў Фінькевіча на паўтара года зняволення за “ўхіленне ад адбыцця пакарання”. Сёння суддзя абвесціў, што Артур выйдзе на волю.

Палітык Павел Севярынец распавёў Еўрарадыё пра тое, як праходзіла паседжанне:

“Вельмі хутка і вельмі коратка ўсё было. Зразумела, што рашэнне было падрыхтаванае. Літаральна гадзіну заняў сам працэс. Вельмі шмат міліцыі навокал. Людзей каля сарака чалавек: маладафронтаўцы, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Міхалевіч, Зміцер Дашкевіч, Зміцер Хведарук, прадстаўнікі амерыканскай амбасады”.

Севярынец паведаміў, што адвакат Фінькевіча атрымала пастанову суда. Цяпер людзі чакаюць каля следчага ізалятара вызвалення палітвязня.

Фота — photo.bymedia.net