Сёння заканчаецца трое сутак папярэдняга затрымання ў КДБ
Сёння заканчаецца трое сутак папярэдняга затрымання бальшыні тых, хто знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Пакуль вядома, што следcтвам працягнуты тэрмін знаходжання пад вартай былому кандыдату ў прэзідэнты Аляксею Міхалевічу. Пакуль аб працягненні тэрміну для іншых падазраваных не паведамлялася. Па справе аб масавых беспарадках на сённяшні дзень вядома, што падазраванымі з’яўляюцца 19 чалавек. Тры чалавекі, затрыманыя прэвентыўна, падазраюцца ў асабліва злосным хуліганстве.
Падазраваныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі":
1. Някляеў Уладзімір - кандыдат у прэзідэнты
2. Саннікаў Андрэй - кандыдат у прэзідэнты
3. Кастусёў Рыгор - кандыдат у прэзідэнты
4. Атрощанкаў Аляксандр - прэс-сакратар перадвыбарнага штаба А. Саннікава
5. Міхалевіч Аляксей - кандыдат у прэзідэнты
6. Рымашэўскі Віталь - кандыдат у прэзідэнты
7. Севярынец Павел - давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага
8. Бандарэнка Зміцер - каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь"
9. Халіп Ірына - журналістка, жонка Андрэя Саннікава
10. Радзіна Наталля - журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайта charter97.org
11. Лябедзька Анатоль - старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі
12. Палажанка Анастасія - намеснік старшыні "Маладога Фронту"
13. Дзмітрыеў Андрэй - кіраўнік перадвыбарнага штаба У. Някляева
14. Фядута Аляксандр - палітолаг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У. Някляева
15. Статкевіч Мікалай - кандыдат у прэзідэнты
16. Класкоўскі Аляксандр - былы супрацоўнік міліцыі
17. Кобец Уладзімір - кіраўнік перадвыбарнага штаба А. Саннікава
18. Ус Дзмітрый - кандыдат у прэзідэнты
19. Вазняк Сяргей -- давераная асоба У. Някляева
У ізалятары КДБ утрымліваецца таксама давераная асоба Яраслава Раманчука - Алег Корбан. Пакуль не ўдалося высветліць, падазраваным па якой справе ён з'яўяецца.