Сёння замаўчаў знакаміты гадзіннік лонданскага Біг Бэна

Знакаміты гадзіннік лонданскага Біг Бэна сёння раніцай змоўк. Гэта звязана з прафілактычнымі працамі, якія працягнуцца каля месяца.
За гэты час майстры заменяць звон, а таксама часткі механізма, які прыводзіць у рух стрэлкі. Дарэчы, некаторыя дэталі не мяняліся ад часу ўстаноўкі - у 1859 годзе. Пры гэтым гадзіннік будзе працягваць адлічваць час, толькі маўкліва.

Эхо Москвы