Сышлі з рэек 4 цыстэрны з-пад звадкаванага газу (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 4 жніўня на чыгуначнай станцыі "Мінск — Сартыровачны".
Калі прыйшоў грузавы цягнік "Брэст — Бекасава", 4 з 93 пустых цыстэрн з-пад звадкаванага газу сышлі з рэек. Дзве з іх належаць Расіі, яшчэ дзве — Казахстану.
Пацярпелых няма, не была пашкоджаная і чыгунка, за выключэннем апоры кантактнай сеткі і чыгуначнага святлафора. На ліквідацыі наступстваў аварыі працавалі 60 чалавек.
Прычына здарэння высвятляецца, інфармуе прэс-служба МНС.




Фота — mchs.gov.by