Сьюзан Бойл прайграла конкурс і трапіла ў шпіталь

Шатландская хатняя гаспадыня і узыходзячая зорка Сьюзан Бойл (Susan Boyle) прайграла ў суботу ў фінале тэлешоў "Брытанія шукае таленты" і была шпіталізаваная з-за эмацыйнага знясілення.
Пасля паразы ў конкурсе 48-летняя Бойл дзіўна сябе паводзіла, чым выклікала занепакоенасць ў сваіх суседзяў па гатэлі і яны выклікалі хуткую дапамогу.

Паліцыя і медыкі, якія прыехалі па выкліку суправадзілі раззлаваную зорку да аўтамабіля хуткай дапамогі і адвезлі ў лякарню, дзе ёй быў пастаўлены дыягназ знясіленне.

Арганізатары шоў заявілі што Сьюзан аказалася абсалютна знясіленай і эмацыйна спустошанай.

Тым не менш, спявачка ў бліжэйшым будучым разлічвае правесці тур па ЗША.

korrespondent.net
Фота: cruciality.wordpress.com