С'юзан Бойл запісала кавер на The Rolling Stones

Шатландская хатняя гаспадыня С'юзан Бойл, якая стала вядомай дзякуючы ўдзелу ў тэлешоў “Брытанія шукае таленты”, запісала кавер на кампазіцыю брытанскага гурта The Rolling Stones “Wild Horses”, паведамляе Undercover. Кавер-версія на “Wild Horses” увойдзе ў дэбютны альбом Бойл і стане першым афіцыйным сінглам з гэтай пласцінкі. Рэліз першага сольнага альбома Бойл, які атрымаў назву “I Dreamed a Dream”, запланаваны на 24 лістапада 2009 года.

Нягледзячы на тое, што да выхаду дыска засталося яшчэ больш двух месяцаў, ён ужо стаў лідэрам продажаў у інтэрнэт-краме Amazon.


Фота:muz.oboz.ua