Таццяна Бублікава атрымае павестку ў пракуратуру на Галоўпаштамце
Пра гэта незалежная журналістка дамовілася сёння з супрацоўнікам Генпракуратуры. Павестку на яе імя адправяць у Мінск "да запатрабавання".
Нагадаем, Таццяна адмовілася ісці на гутарку ў Генпракуратуру па вусным запрашэнні. Некалькі дзён яна чакала павестку па месцы рэгістрацыі - у Гомелі, але нічога не атрымала. І вось сёння адбылася такая незвычайная дамоўленасць - павестку пракуратура адправіць у Мінск "да запатрабавання", а Таццяна паабяцала забраць яе на Галоўпаштамце.
"Мне нават самой смешна стала. Вось такая сюррэалістычная сітуацыя", - заявіла Бублікава "Радыё Рацыя".