Таццяна Севярынец падала скаргу на дзеянні супрацоўнікаў КДБ
Таццяна Севярынец, маці сузаснавальніка аргкамітэта БХД Паўла Севярынца, які знаходзіцца ў "амерыканцы", сёння раніцай падала скаргу на дзеянні супрацоўнікаў КДБ. Нагадаем, учора яна збіралася ехаць у Варшаву, дзе меркавала ўзяць удзел у сённяшняй канферэнцыі па сітуацыі ў Беларусі у польскім сейме. Аднак Таццяну Севярынец затрымалі супрацоўнікі КДБ, якія ўручылі ёй позву і завезлі на допыт. Ён доўжыўся больш за паўтары гадзіны, ад прапановы пагаварыць з яшчэ адным супрацоўнікам-"псіхолагам" Севярынец адмовілася. Толькі выйшаўшы з будынка, яна заўважыла, што пашпарт ёй не вярнулі. Атрымаць яго ўчора так і не ўдалося.
Сёння Таццяна Севярынец прыйшла ў КДБ, каб паспрабаваць вярнуць пашпарт. "Дзяжурны выйшаў і сказаў, што той чалавек, які мяне суправаджаў і забраў пашпарт, "зараз на выездзе". Чалавек, які ўзяў скаргу, пытаецца: а навошта вам пашпарт?", — распавяла Таццяна Севярынец у жывым эфіры Еўрарадыё.
Цяпер яна будзе раіцца з юрыстамі ў справе складання заявы ў суд на дзеянні супрацоўнікаў КДБ.