Таццяну Севярынец забралі на допыт па дарозе на вакзал

Сёння ўвечары ў Мінску затрыманая для допыту Таццяна Севярынец, маці Паўла Севярынца, абвінавачанага ў арганізацыі беспарадкаў.  Супрацоўнікі КДБ падышлі да яе на вуліцы і прапанавалі прайсці на допыт у якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

Жанчына ў гэты момант накіроўвалася на вакзал, маючы квіток на цягнік да Варшавы. Менавіта з гэтай акалічнасцю і можа быць звязана гэтулькі тэрміновае "запрашэнне" на размову — каб паездка ў Польшчу не адбылася.