Таксіст з Віцебску вырошчваў каноплі ва ўласнай шафе

Цікавы “шкілет” знайшлі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй ў шафе маладога віцебскага таксіста. “Шкілет” быў зялёненькі і весела кусціўся. Хлопец размясціў ў шафе ажно адзінаццаць вазонаў з каноплямі!  Ён старанна даглядаў расліны, паліваў, карміў тукамі, забяспечваў святлом, свежым паветрам, падтрымліваў неабходную тэмпературу. Для гэтага яму давялося пераабсталяляваць шафу пад своеасаблівы парнік і набыць шэраг прыстасаванняў. Аб тым, як вырошчваць каноплі ў шафе, ён даведаўся з Інтэрнэту. У залежнасці ад таго, адзін той “мічурынец” вырошчваў наркатычныя расліны ці не, яму пагражае да сямі год пазбаўлення волі.

Адзначым, што летась у Мінску быў затрыманы студэнт-першакурснік, які абсталяваў міні-лабараторыю па вырошчванні каноплі таксама ў шафе. Сярод іншага, ён устанавіў падсветку з таймерам, падагрэў з тэрмометрам і вентылятар.