Таксоўшчык застрэліў брата і яшчэ 11 чалавек з-за спадчыны
2 чэрвеня 52-гадовы таксоўшчык Дэрык Бёрд застрэліў 12 чалавек у графстве Камбэрлэнд на поўначы Англіі. Першым ён забіў свайго брата-блізнюка, з якім не падзяліў спадчыну. Пасля Бёрд забіў сямейнага адваката і прыяцеля-таксоўшчыка, потым ездзіў на сваім аўто па вуліцах камбрыйскіх мястэчак і страляў у мінакоў. Забойца скончыў з сабой. Паліцыя знайшла на месцы самагубства драбавік і вінтоўку, інфармуе ВВС.
Гэтая страляніна – самая буйная ў Англіі за некалькі дзесяцігоддзяў. Бёрда апісваюць як спакойнага і міралюбнага чалавека, які працаваў таксоўшчыкам больш за 20 гадоў, цікавіўся падводным плаваннем і зброяй. Разведзены, бацька дваіх дзяцей.