Таварыства аховы помнікаў ушанавала памяць ахвяраў у вёсцы Дражна
Актывісты Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры 8 траўня наведалі каталіцкія могілкі вёскі Дражна ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Яны паклалі кветкі на месца, дзе раней ставілі мемарыяльны крыж у памяць мірных жыхароў вёскі, забітых партызанамі 15 красавіка 1943 года. У паездцы прынялі ўдзел 15 чалавек, у тым ліку старшыня секцыі Вячаслаў Сіўчыка. Нагадаем, што 23 красавіка яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемстве або пікетавання). Падставай стала ўзвядзенне памятнага крыжа каля в.Дражна.
Праз некалькі дзён рашэннем мясцовых улад памятны крыж быў дэмантаваны і перавезены ў царкву вёскі Залужжа недалёка ад Дражна. Пры гэтым знікла мемарыяльная таблічка, усталяваная на крыжы.
Як паведамляе БелаПАН, паездка ледзь не скончылася трагедыяй. На адным з колаў аўтамабіля, на якім вяртаўся ў Мінск В.Сіўчык са сваёй сям'ёй, былі адкручаныя ўсе балты.