Таварыства "Дынама" — супраць перайменавання хакейнага клуба ў "Дінамо"
Беларускае фізкультурна-спартовае таварыства "Дынама" выступіла супраць перайменавання аднайменнага хакейнага клуба ў "Дінамо". На цяперашні час хакейны клуб выкарыстоўвае ў сваім найменні і эмблеме таварны знак таварыства "Дынама" ў выглядзе слоўнага пазначэння "Дынама" і малюнка літары "Д". Хакейны клуб выкарыстоўвае таварныя знакі "Дынама" на падставе ліцэнзійнай дамовы.
Па звестках БелаПАН, таварыства "Дынама" нагадала, што ў акцыянерных таварыствах змена найменняў адбываецца праз рашэнне агульнага сходу ўдзельнікаў. БФСТ як адзін з заснавальнікаў клуба ніякіх афіцыйных матэрыялаў на гэты конт не атрымлівала і не падпісвала ніякіх дакументаў, якія б давалі права на змену наймення, лагатыпа і таварных знакаў клуба. Пытанне пра змены ў статуце клуба на разгляд агульнага збору акцыянераў не выносілася.
Таварыства "Дынама" лічыць, што службовыя асобы хакейнага клуба перавысілі свае паўнамоцтвы, што дае падставу прыцягнуць іх да адказнасці.
Нагадаем, што раней генеральны дырэктар ХК "Дынама" Аляксандр Белы заявіў, што аўтарскія правы на слова "Дынама" належаць БФСТ "Дынама" і на працягу мінулага года клуб штомесяц адлічваў значную суму. Таму хакейны клуб вырашыў змяніць напісанне назвы і развіваць самастойны брэнд.