Telegram будзе выдаваць уладам звесткі пра тэрарыстаў — па дакументах суда
Месенджар Telegram абвясціў, што мяняе палітыку прыватнасці. Адно з новых правілаў паведамляе, што адміністрацыя сэрвісу можа перадаць уладам некаторыя звесткі карыстальнікаў. Для гэтага трэба, каб быў пададзены дакумент з суда, што карыстальніка падазраюць у тэрарыстычнай дзейнасці. Пры гэтым улады могуць атрымаць IP-адрас і нумар тэлефона карыстальніка.
Паведамленне пра такія выпадкі будуць уключацца ў "справаздачу аб празрыстасці", якая публікуецца на канале https://t.me/transparency кожныя паўгода. Пакуль што падобных выпадкаў не было.
Як вядома, прадстаўнікі расійскіх уладаў неаднаразова называлі Telegram інструментам тэрарыстаў. У выніку ў Расіі месенджар заблакавалі.