Тэлеканал ЛАД пакажа матч СКА—"Дынама" (Мінск) 12 верасня ў жывым эфіры
Тэлеканал ЛАД плануе паказаць усе матчы будучага сезону з удзелам хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Пра гэта паведамляе сайт "Спорт Беларусь". Перамовы з тэлебачаннем ішлі больш за два месяцы. Паводле дамоўленасці, матчы ў выходныя дні будуць транслявацца ў жывым эфіры, а ў будні паказ гульняў можа адбывацца ў 22.00.
Прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі адзначылі, што будуць улічваць важнасць кожнага матчу. Магчыма, падчас сезону рашэнне будзе змененае і абсалютна ўсе матчы будуць паказваць у жывым эфіры.
Дарэчы, стартавы матч мінскага "Дынама" з Санкт-Пецярбурга ў суботу 12 верасня беларускія заўзятары ўбачаць у жывым эфіры.