Тэнісістка Вікторыя Азаранка адзначыла сваё 18-годдзе дзвюма перамогамі

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўчора дзвюма перамогамі на турніры "Acura Classic" у амерыканскім Сан-Дыега адзначыла сваё 18-годдзе. У матчы першага круга адзіночнага разраду яна перайграла Юн-Ян Чан з Тайваня — 4:6, 6:3, 6:0.

У другім крузе беларуская тэнісістка сустрэнецца з шостым нумарам пасеву 24-гадовай Даніэлай Хантухавай са Славакіі. Раней паміж сабою гэтыя тэнісісткі не сустракаліся.

У першым крузе парнага разраду беларуска-расійскі дуэт Вікторыя Азаранка/Ганна Чакветадзе перамаглі пару з ЗША Бэтані Агасцін/Аша Рол — 6:1, 6:1. У 1/8 фінала яны сустрэнуцца з парай Андрыа Эрыт-Ванч (Румынія)/Анастасія Радзівонава (Расія).

Яшчэ адна беларуска Таццяна Пучак пакідае турнір. Пасля паражэння ў першым крузе адзіночнага разраду ад францужанкі Камілы Пін беларуска прайграла і на старце парнага разраду. У дуэце з Юліянай Федак (Украіна) яна саступіла пары Карына Марарыу (ЗША)/Паці Шнідэр (Швейцарыя) — 3:6, 3:6.

БелаПАН