The Times: Расія можа размясціць ракеты ў Калінінградзе і Беларусі

Расія ўпершыню пасля заканчэння "халоднай вайны" пагражае накіраваць сваю ядзерную зброю на Заходнюю Еўропу. Як паведамляе сёння газета The Times, пра гэта паведаміла крыніца ў абаронным ведамстве ў Маскве. Гэтае рашэнне можа стаць адказам ЗША на размяшчэнне амерыканскіх сістэмаў Супрацьракетнай абароны ва Усходняй Еўропе. План знаходзіцца ў распрацоўцы, піша выданне. Ён прадугледжвае магчымае размяшчэнне расійскіх балістычных ракет у Калінінградзе і Беларусі.

Паводле словаў крыніцы, блізкай да міністэрства абароны Расіі, "гэтыя ракеты будуць нацэленыя на Еўропу". "Калі ЗША збіраюцца пашырыць свае ваенныя магчымасці, то мы маем права зрабіць тое самае", - адзначыла згаданая крыніца.

Газета.ру