Times: у Еўропе можа ўзнікнуць "жалезная заслона"
Праз дваццаць гадоў пасля падзення Берлінскай сцяны ў Еўропе можа ўзнікнуць новая "жалезная заслона", якая аддзеліць "багатыя" краіны ад "бедных", піша брытанскае выданне The Times.
Венгрыя ад імя краін Цэнтральнай Еўропы паведаміла заходнееўрапейскім лідэрам, што ў бліжэйшы час у краінах былога сацлагеру працу могуць згубіць 5 мільёнаў чалавек. Выратаваць гэтыя працоўныя месцы могуць толькі экстранныя замежныя крэдыты. Для гэтага патрабуецца стварэнне экстраннага фонду ў 190 млрд еўра, заявіла Венгрыя.
Аднак канцлер Нямеччыны Ангела Меркель адрынула план гэтай фінансавай дапамогі Ўсходняй Еўропе на 190 млрд еўра. Пра гэта яна заявіла на надзвычайным саміце ЕС, прысвечаным эканамічнаму становішчу саюза. На саміце было заяўлена, што памеры дапамогі для кожнай краіны мусяць вызначацца асобна з-за таго, што сітуацыя ў кожнай з іх мае свае асаблівасці.