Толькі 40% баранавіцкіх аўтааматараў прадставілі свае аўто на тэхагляд

Большасць баранавіцкіх аўтааўматараў не прадсатвіла сваіх “жалезных коней” на тэхагляд. Летась гэтую працэдуру прайшлі толькі 40% кіроўцаў прыватных аўто. Як гаворыць інжынер аддзелу дзяржтэхагляду Брэсцкай вобласці Віктар Трус, каля 20% машын, прадстаўленых да тэхагляду маюць няспраўнасці, пры якіх забаронена карыстацца транспартнымі сродкамі. Органы тэхнічнага агляду заклікаюць аўтааматараў прывесці транспартныя сродкі ў належны стан і засведчыць гэта, нагадваючы, што штраф за непраходжанне працэдуры ўтрая большы за кошт самога тэхагляду, паведамляе баранавіцкі карэспандэнт Еўрарадыё Іван Юрасчык.