Толькі 5 з 45 прадстаўнікоў БНФ уключаны ў выбарчыя камісіі Мінска

Толькі 5 з 45 прадстаўнікоў Партыі БНФ уключаны ў склады ўчастковых камісій Мінска па выбарах прэзідэнта Беларусі, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні сталічнай арганізацыі партыі Вадзім Канапацкі. Паводле слоў Канапацкага, вынікі фарміравання ўчастковых камісій ставяць пад сумненне жаданне мінскіх улад правесці празрыстыя і дэмакратычныя выбары.

"Прадстаўніцтва ва ўчастковых камісіях апазіцыйных партый зноў застаецца мінімальным. Пэўная лібералізацыя выбарчага працэсу, што назіралася на этапе збору подпісаў, не распаўсюдзілася на адзін з ключавых этапаў кампаніі — фарміраванне ўчастковых камісій, якія непасрэдна будуць займацца падлікам галасоў", — заявіў Канапацкі.