Толькі ў Баранавіцкім раёне нядбайныя бацькі запазычыліся дзяржаве мільярд
Каля мільярда рублёў запазычыліся Баранавіцкім раённаму і гарадскому бюджэту бацькі, якія маюць аплочваць утрыманне сваіх дзяцей у прытулках. Такіх асобаў цяпер 557, з іх толькі 391 чалавек працуе. У месяц кожны з бацькоў мусіць плаціць ад 218 да 354 тысяч рублёў. Увогуле нядбайныя бацькі мелі сплаціць дзяржаве 2 млрд рублёў, але палову ўжо аддалі.