Том Стопард пікетаваў беларускую амбасаду ў Лондане (фота)

У Лондане перад беларускай амбасадай 1 ліпеня прайшла акцыя пратэсту супраць падаўлення свабоды слова і цэнзуры ў Беларусі, паведамляе сайт Еўрапейская Беларусь. Пікет узначалілі сусветна вядомы драматург і рэжысёр Том Стопард разам з акцёрам і рэжысёрам Сэмюэлем Уэстам. Такім чынам дзеячы культуры пратэставалі супраць указу №60, які пачаў дзейнічаць увора. Яны лічаць, што новы ўказ дае ўладам яшчэ болей паўнамоцтваў для выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў і дае магчымасць ураду абмежаваць ці заблакаваць доступ да сайтаў з незалежнымі і альтэрнатыўнымі крыніцамі інфармацыі.

Ад імя удзельнікаў пікету адпраўлены адкрыты ліст Аляксандр Лукашэнку. У ім беларускага лідэра заклікаюць распаўсюдзіць дэмакратычныя свабоды і спыніць цэнзуру Інтэрнэту.