Траўма выбіла абаронцу мінскага "Дынама" Томаша Мойжыша на 2-3 месяцы

Мінскае "Дынама" на 2-3 месяцы засталося без абаронцы Томаша Мойжыша. Нагадаем, ва ўчорашнім матчы Кантынентальнай хакейнай лігі з уфімскім клубам "Салават Юлаеў" (дынамаўцы яго прайгралі 5:6) Мойжыш атрымаў траўму сцягна левай нагі.  Як паведамляе афіцыйны сайт мінскага "Дынама", аднавіцца хакеіст зможа толькі ў пачатку наступнага года.

Галоўны трэнер дынамаўцаў Марэк Сікора заявіў, што з-за траўмаў у некалькіх гульцоў у абароне "цяпер проста катастрофа" і клуб "вельмі тэрмінова" шукае абаронцу.

Нагадаем, ужо ў нядзелю ў Магнітагорску мінчукі згуляюць з мясцовым "Металургам".