"Трайпл" адмовіўся будаваць біятлонную трасу ў Сочы з-за "нафтавай вайны"?

Беларуская кампанія "Трайпл" адмовілася ад планаў па будаўніцтве біятлоннага комплексу ў Сочы для Алімпіяды-2014. Пра гэта піша расійская газета "Ведомости" са спасылкай на крыніцы ў "Газпроме" і аргкамітэце "Сочы-2014". Як адзначае "Газета.ру", "Трайпл" — блізкая да кіраўніцтва Беларусі кампанія і адмовілася ад будоўлі з палітычных матываў з-за канфлікту Расіі і Беларусі ў пытанні паставак нафты. Адмова беларускага боку прывяла да таго, што цяпер "Газпрому" давядзецца сумясціць лыжную трасу з біятлоннай.