Трэнер БАТЭ можа ўзначаліць сочынскую "Жамчужыну"
Пошукі галоўнага трэнера сочынскага футбольнага клуба "Жамчужына" знаходзяцца на фінальнай стадыі. На цяперашні час, паведамляе Sports.ru, разглядаюцца толькі тры кандыдатуры.
На ролю настаўніка каманды прэтэндуюць экс-трэнер маскоўскага "Дынама" Андрэй Кобелеў, цяперашні трэнер "Томі" Валеры Няпомняшчы, а таксама галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка. Дарэчы, наш суайчыннік з'яўляецца таксама кандыдатам на пост галоўнага трэнера "Лакаматыва".