Трэнер лонданскага "Чэлсі" трапіў у паліцыю
Лонданскія паліцыянты арыштавалі на кароткі тэрмін, а потым адпусцілі трэнера футбольнага клуба "Чэлсі" партугальца Жазэ Маўрынью, паведамляюць у сераду брытанскія СМІ. Супрацоўнікі паліцыі прыйшлі да трэнера дадому, каб забраць на карантын
яго ёркшырскага тэр'ера, бо сабака пакідаў тэрыторыю Вялікабрытаніі, а
потым вярнуўся без неабходных у падобных выпадках прышчэпак.
Маўрынью бурна выказаў сваю нязгоду, і яго затрымалі за спробу перашкодзіць дзеянням паліцыі. Партугальцу было зроблена папярэджанне, пасля чаго яго адпусцілі.
“Інтэрфакс”
Маўрынью бурна выказаў сваю нязгоду, і яго затрымалі за спробу перашкодзіць дзеянням паліцыі. Партугальцу было зроблена папярэджанне, пасля чаго яго адпусцілі.
“Інтэрфакс”