Трэнер мінскага "Дынама" запрошаны на перадсезонны збор "Сібіры"

Трэнер футбалістаў мінскага "Дынама" па навукова-метадычнай працы Дзмітры Касёнак запрошаны на першы перадсезонны збор "Сібіры". Плануецца, што 39-гадовы спецыяліст увойдзе ў трэнерскі штаб свайго суайчынніка Ігара Крывушэнкі. Апроч мінскага клуба Касёнак працуе ў зборнай Беларусі, адзначае "Спорт Беларусь".