Трое беларускіх баксёраў у Італіі атрымалі квіткі ў Пекін
Два беларускіх баксёры сталі пераможцамі алімпійскага кваліфікацыйнага турніра ў Італіі. Магамед Нарудзінаў (вагавая катэгорыя да 69 кілаграмаў) датэрмінова, у
3-м раўндзе, завяршыў бой з украінцам Аляксандрам Стрэцкім, а Віктар
Зуеў (вагавая катэгорыя 91 кг) аб'яўлены пераможцам ў паядынку з іншым
прадстаўніком Украіны Аляксандрам Усікам, які на паядынак не
выйшаў.
А вось у вазе да 81 кг яшчэ адзін беларускі фіналіст Рамазан Магамедаў адмовіўся ад паядынка і аддаў перамогу Ісмаілу Сілаху з Украіны.
Нагадаем, што рашаючага турнірнага значэння фінальныя паядынкі не мелі, бо для заваявання алімпійскіх пуцёвак дастаткова было выйсці ў фінал. Такім чынам, трое з 11 нашых баксёраў атрымалі квіткі ў Пекін.
БЕЛТА