Трое беларускіх тэнісістаў выйшлі ў другі раўнд Уімблдонскага турніра

Трое беларусаў выйшлі ў другі раўнд Уімблдонскага тэніснага турніра. У стартавых паядынках перамогі атрымалі Максім Мірны, Вольга Гаварцова і Тацяна Пучэк. У другім раўндзе Мірны сустрэнецца з прадстаўніком Аргентыны Гільерма Канасам (22 нумар пасеву), Гаварцова згуляе з францужанкай Марыён Бартолі (18), а саперніцай Пучэк будзе расійская тэнісістка Ганна Чакветадзэ (8).

БЕЛТА