Тры аўстрыйскія кампаніі збіраюцца інвеставаць у беларускую эканоміку
Дэлегацыя прадстаўнікоў сямі аўстрыйскіх кампаній наведала Мінск 2—3 чэрвеня з дзелавой місіяй. Візіт быў арганізаваны Таварыствам аўстрыйска-беларускіх адносін і Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Кіраўнік аўстрыйскай арганізацыі Хельмут Майрхофер заявіў, што ужо прынамсі тры аўстрыйскія кампаніі сур'ёзна збіраюцца рабіць інвестыцыі ў беларускую эканоміку. Адна з іх працуе ў сферы нерухомасці і зацікаўленая будаваць гатэлі і гандлёвыя цэнтры. Другая спецыялізуецца на вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і плануе выкупіць акцыі дзейснага прадпрыемства або заснаваць новае. Трэцяя кампанія плануе перанесці ў Беларусь вытворчасць электрапрыбораў.
БелаПАН
БелаПАН