Тры чалавекі загінулі на чыгуначным пераездзе пад Касцюковічамі (фота)
Вінаватым у трагедыі стаў кіроўца-бяспраўнік.
Тры чалавекі загінулі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Касцюковіцкім раёне ўвечары 12 траўня. Кіроўца-бяспраўнік з аграгарадка Новыя Саматэвічы выехаў на чыгуначны пераезд на аўтамабілі “Опель” якраз у той момант, калі гарэў забараняльны сігнал светлафора. Машына не паспела праскочыць пераезд і сутыкнулася з грузавым цягніком.
29-гадовы кіроўца і яго 18-гадовая пасажырка загінулі на месцы. Сын кіроўцы 2011 года нараджэння, а таксама яшчэ адзін пасажыр (24-гадовы хлопец) былі дастаўленыя ў лякарню, дзе апошні памёр, паведамляе прэс-служба МНС.
У кіроўцы “Опеля” адабралі правы 30 сакавіка, і ён не павінен быў садзіцца за руль.

