Турэцкая кампанія Turkcell набыла за $600 млн сотавага аператара БеСТ

Турэцкая кампанія Turkcell набыла 80% акцый беларускага сотавага аператара БеСТ. Сума здзелкі 600 мільёнаў долараў.
Плануецца, што туркі інвестуюць у сетку БеСТ больш за 400 мільёнаў долараў. Генеральны дырэктар Turkcell Мехмет Сюрэя Джыліў адзначыў, што яны плануюць зрабіць з БеСТ адну з самых паспяховых кампаній свету, паведамляе TUT.BY.

Turkcell – найбуйнейшая турэцкая сотавая кампанія, заснаваная ў 1994 годзе. Яе капіталізацыя па стане на 1 ліпеня 2008 года — 12,8 мільярда долараў. Аператар БеСТ існуе 2 гады. За гэты час кампаніі ўдалося прыцягнуць толькі крыху больш за 180 тысяч абанентаў.