Турэмная адміністрацыя не выканала дамову пра лячэнне Аўтуховіча
Адвакат Павал Сапелка скардзіцца, што турэмная адміністрацыя Івацэвіцкай калоніі не выканала дамову пра лячэнне Мікалая Аўтуховіча, перадае Радыё Свабода.
"Была дасягнутая дамоўленасць, што Аўтуховіча прывязуць на лячэнне да хірурга-стаматолага ў адну з клінік. Але, на жаль, яе парушылі і Мікалая не этапіравалі. Далей, як мне падаецца, становіцца праблемным такое лячэнне, бо я не магу зрываць працу медыцынскіх стаматалагічных устаноў. Ня першы раз ужо я запісваюся на прыёмы ад імя Аўтуховіча, а потым яго не прывозяць".
Былы вайсковец з Ваўкавыску Ўладзімір Асіпенка, які быў асуджаны паводле адной справы з Мікалаем Аўтуховічам, яшчэ не вызваліўся. Вязень трапляе пад амністыю і разлічвае выйсці на волю да канца жніўня.