“Турэмная нявеста” прывезла ў івацэвіцкую турму марыхуану

Марыхуану прывезла свайму знаёмаму па перапісцы ў івацэвіцкую турму 20-гадовая жыхарка Пухавіцкага раёна. На вакзале ў Баранавічах ёй перадаў пакет знаёмы зняволенага, сцвярджаючы, што там ежа.  Пры даглядзе рэчаў супрацоўнікі калоніі знайшлі “траўку”. Дзяўчына паведаміла, што перапісваецца з вязнем даўно. Ён атрымаў шматгадовае зняволенне “ці то за забойства, ці то за згвалтаванне”.

Пра тое, што ў прадуктах схаваная марыхуана дзяўчына, з яе словаў, не ведала. Вядзецца расследаванне.