Туск нагадаў Сідорскаму пра неабходнасць дэмакратызаваць Беларусь
Прэм'ер-міністры Беларусі і Польшчы Сяргей Сідорскі і Дональд Туск правялі 1 верасня сустрэчу ў Гданьску. На ёй, як інфармуе БелаПАН, абмяркоўваліся магчымасці эканамічнага супрацоўніцтва нашых краінаў. Акрамя таго, Туск заявіў пра неабходнасць дэмакратызацыі і захавання правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку нацыянальных меншасцяў.
Кіраўнік беларускага ўрада падзякаваў Польшчы за ініцыятыву "Усходняе партнёрства". Прэм'еры выказалі надзею, што праграма будзе спрыяць збліжэнню і развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза.
Нагадаем, што Сідорскі прыбыў у Польшчу для ўдзелу ў мемарыяльных мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю пачатку Другой Сусветнай вайны.