Творы мастака з беларускай глыбінкі прадаюць на аўкцыёне “Сотбіс” (Фота)
Маэстра Сяргей Жылевіч, творы якога вядомыя ў ЗША і Еўропе, працуе ў вясковай школе і адмаўляецца пераязджаць у горад. Сядзібу мастака і скульптара Сяргея Жылевіча ў вёсцы Баяры на Піншчыне ўключылі ва ўсе мясцовыя турыстычныя маршруты. Маэстра на сваіх сарака сотках стварыў унікальную для Беларусі мастацкую галерэю. Што казаць, калі адна з драўляных скульптур Жылевіча (“Святы Георгій”) не так даўно прадавалася на аўкцыёне “Сотбіс” і трапіла ў адну з прыватных калекцый Брытаніі. Стартавы кошт быў у 800 долараў, а за колькі работа пайшла з малатка, невядома.

"Сотбіс", labadzenka.by
На ўваходзе ў мастакоўскую сядзібу паўстала адна з самых знакамітых скульптур майстра — “Маці Божая”. А вось і сам гаспадар. Побач з ім — смешны кот Эцюд, які, пабачыўшы фотаапарат, з гонарам прыняў позу манекена. Турыстаў сустракае мясцовы ахоўнік — сабака Накцюрн.

Плот з алоўкаў абгароджвае сядзібу маэстра

Маэстра каля дома

Кампазіцыя "стварэнне свету"

Сажалка і альтанка. Усё штучнае апроч жабаў
Вадзянік
Прысвячэнне Малевічу
"Сотбіс", labadzenka.by
Плот з алоўкаў абгароджвае сядзібу маэстра
Маэстра каля дома
Кампазіцыя "стварэнне свету"
Сажалка і альтанка. Усё штучнае апроч жабаў
Вадзянік
Прысвячэнне Малевічу
Фота аўтара