У 1/2 фінала Лігі чэмпіёнаў "Ліверпуль" і "Чэлсі" згулялі ўнічыю

Унічыю 1:1 закончыўся першы матч 1/2 фінала Лігі чэмпіёнаў паміж англійскімі клубамі "Ліверпуль" і "Чэлсі".  Прычым лік стаў роўны на 5-й даданай хвіліне (!), калі нарвежац Ён-Арне Рыісе, гулец "Ліверпуля", забіў гол ва ўласныя вароты. Другі паядынак паміж камандамі адбудзецца 30 красавіка.

23 красавіка ў паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў сустрэнуцца іспанская "Барселона" і англійскі "Манчэстар Юнайтэд". Прамая трансляцыя пачнецца ў 21.40 на Першым тэлеканале, інфармуе БЕЛТА