У 2008 г. ДАІ Гомеля затрымала больш за 1.700 п'яных кіроўцаў

З пачатку 2008 г. ДАІ Гомеля затрымала больш за 1.700 п'яных кіроўцаў. Пра гэта паведаміў БелаПАН прадстаўнік ДАІ Ігар Макушэнка. Падчас штодзённага кантролю супрацоўнікі ДАІ затрымліваюць сем-дзевяць п'яных за рулём. За год яны ўчынілі 126 аварый, у якіх 29 чалавек загінулі, 154 былі параненыя.

З кастрычніка 2008 года міжрайаддзел ДАІ стаў праводзіць аперацыю "Фільтр", падчас якой на некалькі гадзін перакрываецца пэўны ўчастак аўтамагістралі, усе вадзіцелі правяраюцца. Паводле І.Макушэнкі, у мерапрыемстве працуюць супрацоўнікі ДАІ і аховы здароўя. Медагляд кіроўцаў ладзіцца проста на дарозе ў перасоўным наркалагічным пункце.

Падчас аперацый "Фільтр", якія ўжо тройчы праводзілі  ў кастрычніку і лістападзе, былі правераныя ад 200 да 500 чалавек.