У 2008-м у Беларусі было 15 злачынстваў па адмыванні грошай
Беларуская фінансавая разведка і фінансавая міліцыя не могуць гарантаваць поўную чысціню замежных інвестыцый, якія ідуць у краіну. Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю Валерый Ярашэўскі. Па словах чыноўніка, у эканоміцы функцыянуе досыць вялікі аб'ём "брудных" грошай, і не заўсёды чыстыя намеры маюць інфестары, якія спрабуюць трапіць на нашу тэрыторыю. Дырэктар дэпартамента адзначыў, што, па ацэнцы міжнародных экспертаў, аб'ём "брудных" грошай у эканоміцы любой краіны можа дасягаць 1,5-3% валавага ўнутранага прадукту.
Дарэчы, у 2006 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 10 злачынстваў, звязаных з адмываннем грошай, у 2007 годзе — 12, у 2008 годзе — 15. Такія злачынствы летась выяўленыя ва ўсіх абласных цэнтрах, за выключэннем Брэста, сумы фінансавых аперацый вымяраліся сотнямі тысяч долараў. Крыніцай крымінальных прыбыткаў з'яўляецца пераважна незаконнае прадпрымальніцтва.
У 2008 годзе фінансавая разведка перадала ў праваахоўныя органы каля 3,5 тыс. паведамленняў аб падазроных фінансавых аперацыях. Напрыклад, калі адзін чалавек ледзь не кожны тыдзень выйграваў у мінскіх казіно 100 млн. рублёў. Праваахоўныя органы праверылі гэты факт, але нічога супрацьзаконнага не выявілі.
БелаПАН