У 2009 г. клубны чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў ААЭ
Сёння выканкам ФІФА прыняў рашэнне, што клубны чэмпіянат свету па футболе ў 2009 і 2010 гадах пройдзе ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Затым два гады запар турнір мае прыняць Японія, дзе ён праводзіўся тры гады запар, пачынаючы з 2005 года. Матчы будуць праходзіць не толькі ў сталіцы Эміратаў Абу-Дабі, але і ў іншых гарадах краіны.
"Прессбол"
"Прессбол"