У 2009 годзе стала больш злачынстваў, учыненых міліцыянтамі
За сем месяцаў 2009 года ў сістэме МУС Беларусі зарэгістраваныя 102 злачынствы. Гэта на 12% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра такую статыстыку са словаў намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў (статс-сакратара) Анатоля Курыльца паведамляе БелаПАН. За здзяйсненне злачынстваў асуджаныя 53 супрацоўнікі і вайскоўцы. За парушэнне законнасці пакараныя 166 чалавек. За парушэнне дысцыпліны да адказнасці прыцягнутыя амаль 3 тыс. чалавек, найбольшая колькасць — у дэпартаменце аховы. Кіраўнікі рознага ўзроўню сёлета 110 раз прыцягваліся да адказнасці за парушэнне дысцыпліны і пяць разоў — за парушэнне законнасці.
Напрыклад, крымінальную справу пачалі на намесніка начальніка Мазырскага РАУС. У 2007—2009 гадах, працуючы начальнікам у ДАІ, ён даваў незаконныя ўказанні кіраўнікам прадпрыемстваў-заказчыкаў пералічыць грошы на разліковыя рахункі камерцыйных структур. Нагодай, нібыта, былі аказаныя платныя паслугі па суправаджэнні буйнагабарытных, цяжкавагавых і небяспечных грузаў пры перавозцы.
У сакавіку за парушэнне службовай дысцыпліны звольнены начальнік Баранавіцкага аддзела дэпартамента аховы. З 2005 года ён прыцягваў паданчаленых да працаў, не звязаных з выкананнем службовых абавязкаў.
А кіраўнік упраўлення дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Магілёўскай вобласці, карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі, даваў указанні залежным ад яго па службе асобам па рамонце лазні і добраўпарадкавання зямельнага ўчастку ў Бялыніцкім раёне.