У 2009 годзе тарыфы на водазабеспячэнне і каналізацыю вырастуць
У 2009 годзе запланавана падвысіць тарыфы на водазабеспячэнне і каналізацыю. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун. Па ягоных словах, цяперашні тарыф складае 627,7 рубля за кубічны метр вады. Пры гэтым сабекошт яго прыкладна ў тры разы вышэйшы — 1732,4 рубля. Як адзначыў чыноўнік, пытанне падвышэння тарыфаў на водазабеспячэнне і каналізацыю будзе разглядацца ў комплексе з іншымі тарыфамі. Пры гэтым у бліжэйшыя гады не плануецца выйсці на поўнае пакрыццё насельніцтвам паслуг ЖКГ.
БелаПАН
БелаПАН