У 2009-м беларусам не хапіла радыкальнасці –— яны любілі, але не адстойвалі
Калі гопнікі і прастытуткі загавораць па-беларуску, а сваякі за сталом падчас спрэчкі наб’юць адно аднаму морду, можна будзе ўздыхнуць з палёгкай — беларуская нацыя нарэшце ўтварылася
На працягу цэлага года сацыёлагі і філосафы вывучалі беларусаў. Еўрарадыё прааналізавала ўсе даследаванні. Які ён — беларус 2009 года?
“Беларусамі не нараджаюцца, а становяцца,” — сцвярджае аўтар праекту "Як я стаў беларусам" Севярын Квяткоўскі:
“Практычна ўсе людзі, з якімі я размаўляў, да беларускасці прабіваліся, нібыта плылі па нейкай рацэ з заваламі, забалочанасцю. Альбо праз лес, праз джунглі, буралом, “насуперак усяму”, насуперак савецкай шэрасці, падману…”
Сацыёлаг Надзея Яфімава кажа, што беларусы — супярэчлівая нацыя. Яны настолькі розныя, што, здаецца, каб у нас было больш тэмпераменту, усё скончылася б бойкай:
“Тут адчуваецца раскол. Адны сапраўды адчуваюць прыналежнасць да еўрапейскай культуры, а іншыя, наадварот, ідэнтыфікуюць сябе з савецкай культурай, з расійскім перыядам і культурай… Беларусы — настолькі розныя, што, здаецца, каб у нас было больш тэмпераменту, мы б морду панабівалі адзін адному”.
Але беларусы не набіваюць адзін аднаму морду. Бо іншая рыса беларуса — талерантнасць. Беларусам не хапае тэмпераменту, каб набіць адно адному пысу, кажа Надзея Яфімава:
“Было б добра, каб беларусы былі больш радыкальнымі. Бо яны любяць, але не адстойваюць. Гэта праблема. Беларусам нестае актыўнасці. Адчуваем адданасць і гонар, але не лічым патрэбным прапагандаваць сваю мову і г.д”.
Беларусы разумныя ды талерантныя. І гэта дрэнна, кажа сацыёлаг Андрэй Вардамацкі:
“Талерантнасць — асноўная нацыянальная рыса беларускага характару. У некаторых канкрэтных гістарычных сітуацыях талерантнасць пераўтвараецца ў канфармізм ці ў канформнасць — гэта значыць пакорнасць”.
Беларусы пакорныя і як ніхто іншы могуць прыстасавацца да любых абставінаў — “не змяніць абставіны, а самаму змяніцца, прыняць гэтыя абставіны, жыць у іх натуральна, нармальна, арганічна і нават з задавальненнем”.
І гэта нягледзячы на тое, што:
“У самы апошні час адбываецца пагаршэнне эканамічнага самаадчування нацыі паводле ўсіх індыкатараў — і аб’ектыўных, і суб’ектыўных — падзенне сярэдняга заробку, як людзі ацэньваюць матэрыяльнае становішча сваёй хатняй гаспадаркі, па ўсім гэтым комплексе індыкатараў мы бачым негатыўную дынаміку”.
Нават у эпоху пераменаў, калі ўсё змяняецца, беларусы ўпэўненыя ў адным — прэзідэнт застанецца нязменным. “Толькі 3% лічаць, што зменіцца рэжым у сувязі з крызісам,” — кажа Андрэй Вардамацкі:
“За ўвесь гэты час сфармавалася такое ўяўленне, што рэжым і Лукашэнка заўсёды і ў любой сітуацыі знойдзе нейкае выйсце. Такая асаблівасць беларускай масавай свядомасці”.
“Як гэта ні парадаксальна, паводле нашых дадзеных, гатоўнасць да актыўнага карыстання беларускай мовай самая высокая на Магілёўшчыне. А стаўленне моладзі да беларускай мовы пагоршылася за апошні час. І яно зараз горшае, чым у сярэднім па грамадстве. Гэта група з найменшым жаданнем размаўляць па-беларуску”.
Усё большая і большая частка жыцця беларусаў перамяшчаецца ў віртуальную прастору. Тут мы нават сталі рэкардсменамі. У Беларусі самая маладая інтэрнэт-аўдыторыя ў Еўропе, кажа кіраўнік праекта Gemius у Беларусі Міхаіл Дарашэвіч. А карыстальнік беларускага Інтэрнэту — не маньяк і не адзіночка, а ўзорны сем'янін.
Міхаіл Дарашэвіч: “У Беларусі самая маладая інтэрнэт-аўдыторыя ў Еўропе. Гэта сапраўды асаблівасць нашага беларускага Інтэрнэту. І гэта вельмі добра.
Я раптам прыгадаў яшчэ адну цікавую асаблівасць беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў. Яны жывуць не паасобку. Гэта сацыялізаваныя людзі, яны жывуць у сем'ях”.
Важная місія легла на плечы беларусаў у 2009 годзе. Беларусам давядзецца ствараць нацыю ў эпоху Інтэрнэта. “Мы ў гэтым сэнсе піянеры: на нас увесь свет глядзіць і спадзяецца, што мы гэта зробім урэшце рэшт”, — кажа філосаф Уладзімір Мацкевіч:
“Ніхто ніколі не ствараў нацыю ў часы медыйнай цывілізацыі, постмадэрну і г.д. Гэта значыць, што мы піянеры, і таму шукаць у кагосьці прыклады ці рэцэпты — сэнсу ніякага няма. Трэба вынайсці прыладу, якая дасць нам магчымасць пераскочыць усе не вельмі істотныя, не вельмі значныя кавалачкі на гэтым шляху”.
Напрыклад, як варыянт — трэба прапанаваць Мэлу Гібсану зняць крывавы баявік на старажытнай беларускай мове:
“Чаму б не напісаць сцэнар паводле “Невядомай вайны” Сагановіча і не прапанаваць Мэлу Гібсану зняць крывавы жорсткі баявік, які б меў большую аўдыторыю, чым “Апакаліпсіс”, “Пакуты Хрыстовы”, ці “Храбрае сэрца”? І каб гэта абавязкова было на старажытнай беларускай мове без перакладу. Я думаю, што свядомы, сацыяльна адказны беларускі бізнес мог бы скінуцца на такі праект. І тады Галівуд працаваў бы на нас”.
Ёсць меркаванне, што беларусы — панурая нацыя. І гэта таму, што толькі адзін дзень з сямі на Беларусі бывае цалкам сонечны! Псіхолаг Уладзімір Склема пацвярджае, што ў сонечнае надвор’е чалавек менш схільны да дэпрэсіі. У пахмурнае — псіхалагічны стан больш хісткі.
Але іншыя лічаць, што беларусы зусім не панурыя — у нас проста спецыфічнае пачуццё гумару. Сапраўдны беларус — гэта той, хто можа з гумарам ставіцца да расіянаў. А гумар нам патрэбны для таго, каб не з’ехаць з глузду, кажа культуролаг Максім Жбанкоў:
“Беларускі гумар — гэта неабходны сродак для таго, каб не з’ехаць з глузду. Гэта ратаванне ад гэтага нягеглага лёсу, ад гэтай няшчаснай краіны, ад гэтага існавання на бясконцых ростанях Еўропы… У пэўным сэнсе застаецца толькі гумарыць, толькі смяяцца — ратаваць самога сябе ад свайго ўласнага абсурду.
І штука ў тым, што і з гэтым жыць цяжка, і без гэтага жыць немагчыма. А што застаецца? Застаецца смяяцца. Гэта і ёсць найвышэйшы ўзровень сапраўднага гумару — калі смяешся над сабой, над сваёй краінай, над сваёй уладай. І ўсё роўна гэта любіш”.
На працягу цэлага года сацыёлагі і філосафы вывучалі беларусаў. Еўрарадыё прааналізавала ўсе даследаванні. Які ён — беларус 2009 года?
“Беларусамі не нараджаюцца, а становяцца,” — сцвярджае аўтар праекту "Як я стаў беларусам" Севярын Квяткоўскі:
“Практычна ўсе людзі, з якімі я размаўляў, да беларускасці прабіваліся, нібыта плылі па нейкай рацэ з заваламі, забалочанасцю. Альбо праз лес, праз джунглі, буралом, “насуперак усяму”, насуперак савецкай шэрасці, падману…”
Беларусы — як секта, патрапіць у якую не проста
“Я б хацеў ад гэтага адыходзіць”, — кажа Севярын Квяткоўскі, — мы розныя, хтосьці любіць джаз, хтосьці любіць папсу, хтосьці — рок, хтосьці — Борхеса, а хтосьці — Картасара. Калі гопнікі і прастытуткі загавораць па-беларуску, праект можна будзе закрываць”.Сацыёлаг Надзея Яфімава кажа, што беларусы — супярэчлівая нацыя. Яны настолькі розныя, што, здаецца, каб у нас было больш тэмпераменту, усё скончылася б бойкай:
“Тут адчуваецца раскол. Адны сапраўды адчуваюць прыналежнасць да еўрапейскай культуры, а іншыя, наадварот, ідэнтыфікуюць сябе з савецкай культурай, з расійскім перыядам і культурай… Беларусы — настолькі розныя, што, здаецца, каб у нас было больш тэмпераменту, мы б морду панабівалі адзін адному”.
Але беларусы не набіваюць адзін аднаму морду. Бо іншая рыса беларуса — талерантнасць. Беларусам не хапае тэмпераменту, каб набіць адно адному пысу, кажа Надзея Яфімава:
“Было б добра, каб беларусы былі больш радыкальнымі. Бо яны любяць, але не адстойваюць. Гэта праблема. Беларусам нестае актыўнасці. Адчуваем адданасць і гонар, але не лічым патрэбным прапагандаваць сваю мову і г.д”.
Беларусы разумныя ды талерантныя. І гэта дрэнна, кажа сацыёлаг Андрэй Вардамацкі:
“Талерантнасць — асноўная нацыянальная рыса беларускага характару. У некаторых канкрэтных гістарычных сітуацыях талерантнасць пераўтвараецца ў канфармізм ці ў канформнасць — гэта значыць пакорнасць”.
Беларусы пакорныя і як ніхто іншы могуць прыстасавацца да любых абставінаў — “не змяніць абставіны, а самаму змяніцца, прыняць гэтыя абставіны, жыць у іх натуральна, нармальна, арганічна і нават з задавальненнем”.
2009 год — год крызісу, пераменаў. Ці прыстасаваўся беларус да крызісу?
“На дадзены момант беларусы маюць самы аптымiстычны погляд на крызic у параўнаннi з Расiяй i Ўкраiнай”, — кажа сацыёлаг Андрэй Вардамацкі.І гэта нягледзячы на тое, што:
“У самы апошні час адбываецца пагаршэнне эканамічнага самаадчування нацыі паводле ўсіх індыкатараў — і аб’ектыўных, і суб’ектыўных — падзенне сярэдняга заробку, як людзі ацэньваюць матэрыяльнае становішча сваёй хатняй гаспадаркі, па ўсім гэтым комплексе індыкатараў мы бачым негатыўную дынаміку”.
Нават у эпоху пераменаў, калі ўсё змяняецца, беларусы ўпэўненыя ў адным — прэзідэнт застанецца нязменным. “Толькі 3% лічаць, што зменіцца рэжым у сувязі з крызісам,” — кажа Андрэй Вардамацкі:
“За ўвесь гэты час сфармавалася такое ўяўленне, што рэжым і Лукашэнка заўсёды і ў любой сітуацыі знойдзе нейкае выйсце. Такая асаблівасць беларускай масавай свядомасці”.
Напэўна, самым нечаканым падчас даследаванняў беларусаў стала тое, што, аказваецца, самае горшае стаўленне да беларускай мовы — сярод моладзі
Беларусы паважаюць родную мову, але не хочуць на ёй размаўляць. Бо ставяцца да яе не як да асабістай каштоўнасці, а як да грамадска важнай справы, якую “заўжды робіць хтосьці, а я магу сачкануць”, — адзначае сацыёлаг Віталь Сіліцкі:“Як гэта ні парадаксальна, паводле нашых дадзеных, гатоўнасць да актыўнага карыстання беларускай мовай самая высокая на Магілёўшчыне. А стаўленне моладзі да беларускай мовы пагоршылася за апошні час. І яно зараз горшае, чым у сярэднім па грамадстве. Гэта група з найменшым жаданнем размаўляць па-беларуску”.