У 2010 годзе беларусы заваявалі 515 медалёў на спартовых спаборніцтвах
У 2010 годзе беларускія спартоўцы на Алімпійскіх гульнях, кубках свету і Еўропы заваявалі 515 медалёў, у тым ліку 149 залатых, 144 срэбраных і 192 бронзавых. Такія звесткі прыводзіць Міністэрства спорту і турызму, паведамляе БелаПАН. Адзначаецца таксама, што ўпершыню ў гісторыі выступлення самастойнай камандай на зімовых Алімпійскіх гульнях Беларусь атрымала золата, срэбра і бронзу. Тытул алімпійскага чэмпіёна дастаўся фрыстайлісту Аляксею Грышыну, срэбраным прызёрам стаў біятланіст Сяргей Новікаў, а бронза дасталася таксама біятланістцы Дар’і Домрачавай
У неафіцыйным камандным заліку Беларусь заняла 17-е месца ў свете, 12-е — у Еўропе і другое — сярод краінаў СНД.
У неафіцыйным камандным заліку Беларусь заняла 17-е месца ў свете, 12-е — у Еўропе і другое — сярод краінаў СНД.