У 2011 дзяржава выдасць на 60% ліцэнзіяў менш

На 60% ліцэнзіяў менш, чым сёлета, спатрэбіцца атрымаць беларусам, каб у 2011 годзе распачаць сваю справу. Такім будзе асноўнае наступства Ўказа прэзідэнта ад 1 верасня 2010 года № 450, мяркуе намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур:

“Яшчэ адным істотным наступствам будзе істотнае скарачэнне тэрміну, падчас якога адбываецца рэгістрацыя новых прадпрыемстваў”, ― дадаў намеснік міністра.
Нагадаем, Указ № 450 набудзе моц 1 студзеня 2011 года. Згодна з ім пералік ліцэнзуемых відаў дзейнасці скарачаецца на 16 найменняў. У дадатак, Указам скарочана яшчэ каля 60 складнікаў (пэўныя працы ці паслугі) 14 іншых відаў дзейнасці.