У 2011 годзе плануецца адкрыць Музей беларускай дзяржаўнасці
Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі. Над стварэннем Музея беларускай дзяржаўнасці працуе Міністэрства культуры разам з Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі.
Дарэчы, сёлета ў Гомельскай вобласці адкрыўся Музей крыміналістыкі, а некалькі дзён таму ў Мінску - Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага. Агулам у сістэме Мінкульту працуюць 149 музеяў і звыш 60 філіялаў.