У 2014 годзе стаўку ПДВ плануецца павялічыць да 22%

Па звестках агенцтва БелаПАН, гэта прадугледжана падрыхтаваным законапраектам пра змены ў Падатковым кодэксе.



Распрацоўшчыкі закона адзначаюць, што прапанова павысіць стаўку ПДВ у будучым годзе падрыхтаваная ў рамках працы па прыцягненні ў бюджэт дадатковых паступленняў.



Па ацэнках эканамічных улад, перагляд памеру ставак падаткаў прывядзе да некалькіх наступстваў. У прыватнасці, улады чакаюць, што ў выніку змяншэння падатку на прыбытак зменшыцца і падатковая нагрузка на экспарцёраў: яны пры экспарце тавараў ужываюць нулявую стаўку ПДВ.



Адначасова з гэтым, павышэнне стаўкі ПДВ павялічыць падатковую нагрузку на імпарт, у тым ліку спажывецкі.



Варта адзначыць, што падрыхтоўка законапраекта пра занясенне змен у Падатковы кодэкс праходзіла без удзелу прадстаўнікоў беларускіх бізнэс-асацыяцый.



Старшыня Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Аляксандр Швец лічыць, што адмоўны эфект ад павелічэння ПДВ будзе значна вышэй для бізнэсу ў параўнанні з дадатным уплывам, якое можа мець зніжэнне стаўкі падатку на прыбытак.



Прадстаўнікі камерцыйных структур таксама чакаюць адмоўныя наступствы ад падвышэння стаўкі ПДВ.



Фота — n1.by