У 2014 годзе ў Вільню з Мінску можна будзе трапіць за дзве гадзіны

Пра гэта паведаміла адміністрацыя Літоўскай чыгункі. Час вандроўкі такім чынам скароціцца болей чым удвая. Цяпер, каб дабрацца да Вільні, трэба болей за 4,5 гадзіны. Для паскарэння саставу правядуць мадэрнізацыю рэек, узмацняць каляіну. Ужо створаная працоўная група для гэтага праекта, паведамляе тэлеканал СТВ. І ўжо ў наступным годзе цягнік “Мінск — Вільня” будзе рухацца на паўгадзіны хутчэй.

Потым адменяць і памежны кантроль, таму спыняцца ў Гудагаі цягнік не будзе. Правяраць пасажыраў будуць толькі ў Мінску і ў Вільні пры выхадзе на спецыяльную платформу.