У 3-м кваліфікацыйным раўндзе Кубка ЕГФ мінскі СКА згуляе з аўстрыйскім "Хардам"
У трэцім кваліфікацыйным раўндзе Кубка ЕГФ мінскі гандбольны клуб СКА згуляе з аўстрыйскім "Хардам". Лёсаванне адбылося ў аўторак у венскай штаб-кватэры Еўрапейскай федэрацыі гандбола.
Першую сустрэчу армейцы правядуць у гасцях 21 ці 22 лістапада. Гульня ў адказ пройдзе ў Мінску 28 або 29 лістапада. 16 пераможцаў 3-га раўнда кваліфікуюцца ў групавую стадыю турніру.
Нагадаем, у 2-м кваліфікацыйным раўндзе СКА ўпэўнена перамог галандскі "Фалендам" ― 32:25, 32:30.
Фота: ska-minsk.by